Рэстараны і кавярні Мінска набылі па "шэрых" схемах рыбу на 1 мільён рублёў

Рэстараны і кавярні Мінска набылі па "шэрых" схемах рыбу на 1 мільён рублёў

Камітэт дзяржкантролю (КДК) ускрыў "шэрыя" схемы закупкі рыбы і морапрадуктаў буйнымі рэстаранамі і кавярнямі Мінска.

Фінансавая міліцыя выявіла 60 кропак рэстараннага бізнесу, якія па "шэрых" схемах набывалі ў розных аб'ёмах рыбу і морапрадукты. Кошт тавараў, закупленых нелегальна, перавысіў 1 мільён рублёў.

За найбольш значныя правапарушэнні супрацоўнікі КДК склалі 29 пратаколаў. Эканамічны суд сталіцы наклаў штрафы на больш як 500 тысяч рублёў.

Раней паведамлялася, што сёлета ў студзені КДК звярнуў увагу на буйнога пастаўшчыка рыбы і морапрадуктаў, які пастаўляў прадукцыю на прадпрыемствы грамадскага харчавання Мінска за наяўны разлік. Праз касу афрмлялася толькі частка выручкі, астатнія грошы ішлі на аплату перавозчыкаў, выплату заробкаў "у канвертах" і ў кішэню кіраўнікам камерцыйнай арганізацыі. (Паводле звестак СМІ, гаворка ішла пра кампанію "Джон Доры".) За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры была пачатая крымінальная справа. У яе рамках фінансавая міліцыя і правяла цяперашні маніторынг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі