“РСП” рыхтуе роўд-муві на песню з новага альбома (тызер)

Трэш-гурт “Разбітае сэрца пацана” завяршае здымкі кліпа на песню “Вам, наркаманам” з новага, яшчэ не выдадзенага альбома.

“Гэта роўд-муві, але без машын, — крыху прыадкрывае сюжэт відэа адзін з вакалістаў гурта Павел Гарадніцкі. — Гэта такая “АдысеяГамера, падарожжа праз заснежаныя бездані да сябе. Відэа пра тое, чаму мы застаемся ў гэтай краіне. Кранальная гісторыя з элементамі дэтэктыву. Калі простымі словамі, то ў кліпе трое сяброў ідуць праз гэтыя заснежаныя далі і паступова губляюць адзін аднаго”.

У якасці рэжысёра выступіў сам Паша Гарадніцкі, камеру ўзялі ў сяброў, сябры ж і выконвалі галоўныя ролі. Праходзілі здымкі на лецішчы бубнача “РСПАляксандра Кавалёва. Звыклага для “Разбітага сэрца пацана” трэшняку ў новым кліпе не будзе. Але музыка папярэджвае, што днямі на вуліцах Мінска будзе даздымацца яшчэ адна сцэна, якая можа шакаваць звычайных мінакоў.

Прэзентацыя кліпа адбудзецца 14 лютага, падчас сольнага канцэрта ў клубе “Цэнтр”. Пасля чаго кліп з’явіцца і ў сеціве.

Цяпер музыкі актыўна працуюць над новым альбомам, які пакуль яшчэ не атрымаў нават працоўнай назвы. Яго рэліз плануецца на вясну, але да гэтага часу музыкі абяцаюць прэзентаваць яшчэ мінімум адну новую песню ў выглядзе інтэрнэт-сінгла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі