Румас: Чакаем, што Расія 11 снежня здыме забароны на беларускія пастаўкі

10 снежня ў Маскве прайшло пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. Па яго выніках першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў аддасць распараджэнне Рассельгаснагляду зняць забарону на пастаўкі беларускіх прадпрыемстваў, якія трапілі пад абмежаванні. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на чальца Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргея Румаса.

Па словах Румаса, чальцы савета адзначылі, што такая канфліктная сітуацыя і абмежаванне паставак беларускай прадукцыі не мусілі адбыцца. "Рассельгаснагляд перавысіў свае паўнамоцтвы", — канстатаваў Румас. Беларускі прадстаўнік заявіў, што такую праблему трэба было спярша разгледзець на ўзроўні віцэ-прэм'ераў, затым прэм'ер-міністраў і толькі пасля гэтага магло прымацца рашэнне пра абмежаванне паставак.

Румас кажа, што па выніках пасяджэння Савета ЕЭК будзе аформлены спецыяльны пратакол, які гарантаваў бы немагчымасць узнікнення падобных сітуацый у будучыні. Таксама беларускі прадстаўнік паведаміў, што першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў аддаў усе неабходныя распараджэнні Рассельгаснагляду. Беларусь чакае, што ад 11 снежня будзе знятая забарона на пастаўкі ў Расію для часткі беларускіх прадпрыемстваў.

Ілюстрацыйнае фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі