Румас — Мядзведзеву: нашы пазіцыі па інтэграцыі сыходзяцца на 70 %
government.ru
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў 24 мая на пачатку сустрэчы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым, што пазіцыі Мінска і Масквы ў пытанні інтэграцыі сыходзяцца на 70 %. "І сёння хацелася б па 30 %, якія засталіся, зразумець, у чым у нас адрозненні і якія развязкі ёсць", — сказаў беларускі прэм'ер.
Кіраўнік расійскага ўрада пагадзіўся з "абсалютна правільным падыходам" беларускага калегі і прапанаваў перайсці да абмеркавання.