Румас: Нацбанк не будзе штучна стрымліваць курс рубля
Усе наступствы рэзкага падзення коштаў на нафту і дэвальвацыі расійскага рубля ацаніць пакуль яшчэ нельга. Так прэм'ер-міністр Сяргей Румас пракаментаваў прэс-службе ўрада сітуацыю на адпаведных рынках і ўплыў сённяшніх падзеяў на беларускую эканоміку.
"Расіяне выпусцілі заяву, што Мінфін будзе прадаваць валюту. Гэта такое неардынарнае рашэнне. І першыя некалькі дзён гэтага тыдня пакажуць, як будзе развівацца сітуацыя з расійскім рублём", — паведаміў кіраўнік урада. Зыходзячы з наяўнай сітуацыі Нацбанк Беларусі будзе выбудоўваць сваю стратэгію.
Румас дадаў, што Нацбанк не будзе штучна стрымліваць курс беларускага рубля: "У кожным разе Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца рыначных тэндэнцыяў і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.