Румас: у верасні Мінск і Масква могуць парафіраваць праграму па інтэграцыі

Румас: у верасні Мінск і Масква могуць парафіраваць праграму па інтэграцыі

У верасні Беларусь і Расія могуць парафіраваць (папярэдне падпісаць) праграму дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас пасля даклада ў кіраўніка Беларусі, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, рабочая група і прэм'еры Беларусі і Расіі цалкам адпрацавалі гэты дакумент. "Гэтая праграма налічвае 66 пунктаў, яны практычна ўсе ўзгодненыя, з кіраўніком дзяржавы патрабавалася ўдакладненне асобных момантаў. На сёння ва ўрада ёсць поўная яснасць па гэтых палажэннях. Дамова ахоплівае ўсе сферы эканомікі, сацыяльныя пытанні і накіраваная на далейшае паглыбленне інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй", — паведаміў Румас.

Ён удакладніў, што ў аснове дакумента ляжыць прынцып "дзве краіны — адзін рынак". Паводле гэтай праграмы да 1 лістапада будуць распрацаваныя каля 28 дарожных мапаў. У дарожных мапах будуць пералічвацца меры па стварэнні агульных рынкаў у галінах эканомікі. Прэм'ер-міністр удакладніў: "Для суб'ектаў гаспадарання гэтая праграма ў першую чаргу азначае роўныя ўмовы — прычым не толькі па энерганосьбітах, але і па падатковай нагрузцы, роўныя рэгулятарныя патрабаванні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі