Рыбакоў: На Захадзе адкрываюць для сябе новую Беларусь
Захад, палітычныя эліты ў ЗША і Еўропы, адкрываюць для сябе новую Беларусь. Пра гэта намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Валянцін Рыбакоў заявіў у Мінску на міжнароднай канферэнцыі "Асэнсаванне міжнароднай бяспекі Беларусі" (яе арганізавала ініцыятыва "Мінскі дыялог").
Рыбакоў: "Беларусь жа не змянілася. На яе проста крыху інакш зірнулі. На жаль, спатрэбілася наяўнасць гэтых канфліктаў шматлікіх для таго, каб на Беларусь зірнулі інакш. І пераканаліся, пабачылі, што гэта краіна, якая нармальна развіваецца, якая займаецца найперш эканамічнымі пытаннямі. Якая не перашкаджае нікому з суседзяў, не стварае ніякіх праблем".
У той жа час намеснік міністра замежных спраў адзначыў, што Беларусь дзейнічае толькі ў інтарэсах беларускага народу і не будзе дзейнічаць пад дыктоўку якой-небудзь краіны.