Рыберы — найлепшы футбаліст Еўропы, ён апярэдзіў Раналду і Месі
Пра гэта стала вядома на ўрачыстай цырымоніі, якая ў чацвер прайшла ў Манака.
У выніку галасавання сябраў Асацыяцыі еўрапейскіх спартовых выданняў менавіта паўабаронца мюнхенскай "Баварыі" і нацыянальнай зборнай Францыі Франк Рыберы быў названы найлепшым футбалістам кантынента мінулага сезона па версіі УЕФА. Ён здолеў апярэдзіць такіх зорак, як нападаючага мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Раналду і форварда "Барселоны" Ліянэля Месі.
Летась найлепшым футбалістам Еўропы быў названы паўабаронца "Барселоны" Андрэс Іньеста, два гады таму — Месі.
Фота — AFP