Рыхтуецца чарговы форум беларускіх прадпрымальнікаў
Ён будзе прысвечаны вырашэнню асноўных праблем малога бізнесу.
Чарговы форум прадпрымальнікаў арганізуе рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва". Чакаецца, што ён пройдзе 8 снежня ў мінскай гасцініцы "Беларусь".
Мерапрыемства пад назвай "Вынікі, перспектывы і прапановы прадпрымальнікаў Беларусі" будзе прысвечана вырашэнню асноўных праблем малога бізнесу, падвядзенню вынікаў за гэты год і абмяркаванню перспектываў. Да ўдзелу ў ім акрамя непасрэдна прадпрымальнікаў запрашаюцца ўласнікі рынкаў і гандлёвых цэнтраў краіны.
Як паведамляе БелаПАН, арганізатары форума спадзяюцца, што голас прадпрымальнікаў пачуе кіраўніцтва краіны.