Рынак акцый Расіі абваліўся
Расійскі фондавы рынак у пятніцу 21 сакавіка, адкрыўся абвалам індэксаў, паведамляе агенцтва "Прайм".
Як інфармуе epravda.com.ua, індэкс РТС да 10.01 па маскоўскім часе знізіўся на 3,07% — да 1115,52 пункта, індэкс ММВБ знізіўся на 2,46 % — да 1288,08 пункта.
Аналітыкі прагназавалі, што расійскі рынак акцый на адкрыцці таргоў у пятніцу мала зменіцца на фоне росту палітычнай напружанасці.
Нагадаем, што ў чацвер Барак Абама падпісаў распараджэнне, якое дазваляе ЗША ўвесці санкцыі ў дачыненні да ключавых сектараў расійскай эканомікі.
"Расея павінна ведаць, што далейшая эскалацыя толькі ўзмоцніць яе ізаляцыю ад міжнароднай супольнасці. Мы працягнем ўмацоўваць калектыўную бяспеку NATO і будзем супрацоўнічаць з Еўропай па эканамічнай, энергетычнай бяспецы", — адзначыў прэзідэнт ЗША.
Фота — ria.ru