Са снежня "Белавія" аднаўляе рэйсы ў Дубай
У Нацыянальным аэрапорце / @belavia_official
З 1 снежня "Белавія" зноў будзе лётаць у Дубай. Мяркуецца, што будзе два рэйсы на тыдзень — у панядзелки і чацвярги. Самалёт у Дубай будзе ляцець у 02:30, назад у Мінск — у 10:50.
Цяпер Нацыянальны беларускі перавозчык лётае ў горад Шарджу (гэта трэці па велічыні горад ААЭ). Рэйсы ажыццяўляюцца кожны дзень. Акрамя таго, па гэтым маршруце штодня лётае авіякампанія Flydubai.
Лётаць у Дубай "Белавія" перастала з пачаткам вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.