Сацсеткі заблакавалі 40 фэйкавых акаўнтаў з Беларусі за пасты пра мігрантаў
За лістапад у сацыяльных сетках Фэйсбук і Інстаграм было выдалена больш за 40 фэйкавых акаўнтаў з Беларусі і больш за 30 — з Польшчы. Пра гэта паведамляецца у штомесячнай справаздачы кампанія Meta, якой належаць гэтыя сацсеткі.
Асноўная прычына выдалення — распаўсюд інфармацыі пра міграцыйны крызіс на мяжы з Польшчай. Кампанія заяўляе, што аўтары беларускіх акаўнтаў выдавалі сябе за журналістаў і актывістаў, а аўтары польскіх — за мігрантаў.
У Фэйсбуку быў выдалены 41 акаўнт з Беларусі, у Інстаграме — пяць. Кампанія Meta мяркуе, што яны былі звязаныя з беларускім КДБ.
Іаксама Meta паведамляе, што былі выдаленыя фэйкавыя акаўнты з Кітая, сектара Газа і групы з В'етнама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.