Сацсеткі жартуюць над фота Трампа, Макрона і іх жонак, якія пасадзілі дрэва

Сацсеткі жартуюць над фота Трампа, Макрона і іх жонак, якія пасадзілі дрэва

Сацсеткі жартуюць над фота Дональда Трампа, Эмануэля Макрона і іх жонак, якія пасадзілі дрэва на лужку каля Белага дома. Саджанец дуба ў ЗША прывёз французскі прэзідэнт. Ён з лесу, які падчас Першай сусветнай вайны амерыканскія войскі адбілі ў немцаў.

Як інфармуе meduza.io, пасадка дрэва мусіла стаць сімвалічным жэстам дружбы амерыканскага і французскага народаў. Аднак фота, на якім прэзідэнты займаюцца пасадкай дрэва, а іх жонкі назіраюць за працэсам, стала мемам. Адныя карыстальнікі інтэрнэту пісалі, што Трамп нарэшце зрабіў нешта карыснае, іншыя — што гэта кадр з серыялу ці фільма, альбо вокладка з музычнага альбома. А хтосьці пажартаваў, што прэзідэнты закапалі… труп дэмакратыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі