Сакратар Савета бяспекі пракаментаваў магчымую мабілізацыю ў Беларусі

Аляксандр Вальфовіч / president.gov.by
Аляксандр Вальфовіч / president.gov.by

"Мабілізацыя — гэта не пра нас, народ Беларусі і краіна мабілізаваныя і так. І гатовыя, вядома, крый божа, даць адпор тымі сіламі і сродкамі, якія для гэтага прызначаныя: тым сілавым блокам, тым складам мірнага часу, які сёння выконвае задачы па абароне сваёй краіны і канстытуцыйнага ладу на сваёй тэрыторыі".

Так дзяржаўны сакратара Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пракаментаваў чуткі пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі, перадае БЕЛТА.

Цяпер Вальфовіч перабывае ў Маскве, дзе ў яго сёння адбылася сустрэча з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.

Як распавядала Еўрарадыё, 21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў у Расіі частковую мабілізацыю на вайну з Украінай. Плануецца, што ў Расіі мабілізуюць на яе 300 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі