Салігорцы адзначылі дзень нараджэння Каліноўскага
Дзень нараджэння легендарнага
Кастуся Каліноўскага быў адзначаны ў Салігорску. Мясцовыя маладафронтаўцы
вывесілі на цэнтральнай плошчы горада, насупраць райвыканкаму, бел-чырвона-белы
сцяг.
Знізу быў змешчаны надпіс: «З днём нараджэння Кастуся Каліноўскага»,
паведамляе прэс-служба «Маладога фронту». Нагадаем, што Каліноўскі быў
кіраўніком нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў у Беларусі і Літве
супраць расійскага царызму.
Ва ўзросце 26 гадоў ён быў пакараны смерцю расійскімі ўладамі. Сёлета адзначаліся 169-я ўгодкі з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.
www.mfront.net