Самалёт "Белавіі" Хургада — Мінск нечакана сеў у Краснадары

Самалёт "Белавіі" Хургада — Мінск нечакана сеў у Краснадары

Чартарны рэйс "Белавія" B2 8284 Хургада-Мінск сёння ўначы нечакана сеў у расійскім Краснадары.

Самалёт вылецеў з аэрапорта Хургады 1 чэрвеня ў 20:18. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" ён мусіў прызямліцца каля другой гадзіны ночы.

Аднак каля першай гадзіны ночы самалёт нечакана прызямліўся ў аэрапорце Краснадара, піша "Наша Ніва". 

Як пазначана на анлайн-табло краснадарскага аэрапорта, вылецець у Мінск рэйс павінен а 9-й гадзіне раніцы. У Мінск ён прыляціць у 11:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі