Самалёт “Белавія” ў ліўрэі World of Tanks лятае апошні год

Самалёт “Белавія” ў ліўрэі World of Tanks лятае апошні год

Самалёт “Белавія” ў ліўрэі World of Tanks знікне праз год — ужо ў верасні 2018 года Боінг 737-300 вернецца да лізінгадаўца, які перафарбуе яго. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі “Белавія”.

Гэтая машына, якую між сабой называюць “танкалётам”, лятае ўжо роўна год — яе запусцілі летась, 29 ліпеня. Пасажыры і спотэры з усяго свету ўпадабалі гэты самалёт, таму аматарам гэтага Боінга варта паспяшацца, бо праз пэўны час яны больш не ўбачаць свайго ўлюбёнца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі