Самалёты "Белавіі" будуць лётаць у Вільню 8 разоў на тыдзень
Рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Вільня — Мінск пачнуцца з 19 снежня. Будзе выкарыстоўвацца самалёт CRJ.
У панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю запланаваныя ранішнія рэйсы. Таксама будуць і вечаровыя: па панядзелках і пятніцах — каля 19-й гадзіны, а ў суботу і нядзелю — каля 17-й гадзіны. Мяркуецца, што пералёт зойме аж 40 хвілін.
Кошт білетаў пакуль невядомы.
Дарэчы, яшчэ 19 кастрычніка намеснік гендырэктара "Белавіі" Ігар Чаргінец пісаў у твітары: "Чым даўжэй стаю ў чарзе на літоўскай мяжы, тым больш хочацца адкрыць рэйс Мінск — Вільнюс".
Фота з сацыяльных сетак