Самалёты F-16 зусім хутка будуць ва Украіне
F-16
Дацкія самалёты F-16 найбліжэйшым часам з'явяцца ва Украіне. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з прэм'ер-міністаркай Даніі Метэ Фрэдрыксэн.
"Падчас сустрэчы мы мелі магчымасць абмеркаваць ход падрыхтоўкі да перадачы дацкіх самалётаў F-16, якія паступяць ва Украіну найбліжэйшым часам", — сказаў Зяленскі.
Першыя F-16 муcілі з'явіцца ва Украіне яшчэ некалькі месяцаў таму, але пастаўкі зацягваліся. Як казалі заходнія крыніцы, Украіна нібыта "не была гатовая" іх прымаць.
У прэсе F-16 называюць зброяй, якую зможа спыніць Пуціна. А аналітыкі гавораць, што амерыканскія знішчальнікі могуць змяніць малюнак вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.