Самы нізкі сярэдні заробак у Беларусі — у Брэсцкай вобласці
А самы высокі, традыцыйна, у Мінску — амаль 7 мільёнаў рублёў.
Рэальны заробак у студзені — жніўні 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 19,5%. У лідарах па тэмпах росту рэальнага заробку ў жніўні 2013 года Гомельская вобласць — 120,3%.
Сярэдні заробак у Мінску ў жніўні склаў 6 мільёнаў 944,1 тысяч рублёў. Астатнія заробкі глядзіце ў табліцы:
Рэгіён: |
Намінальны налічаны сярэдні заробак: |
Мінская вобласць |
5 мільёнаў 670,7 тысячы |
Гомельская вобласць |
5 мільёнаў 341,3 тысячы |
Гродзенская вобласць |
5 мільёнаў 131,7 тысячы |
Магілёўская вобласць |
5 мільёнаў 23,5 тысячы |
Віцебская вобласць |
4 мільёны 975,2 тысячы |
Брэсцкая вобласць |
4 мільёны 880 тысяч |