Самы вялікі круізны лайнер нарэшце адпраўляецца ў плаванне (фота)

Самы вялікі круізны лайнер нарэшце адпраўляецца ў плаванне (фота)

Лайнер "Гармонія мораў" адпраўляецца ў плаванне. Яго даўжыня 361 метр і ён з'яўляецца самым доўгім і вялікім круізным лайнерам у свеце. Ён пакінуў верф Сен-Назэр, каб зрабіць першае падарожжа ў Саўтгэмптан, адкуль ён пачне круіз.

Лайнер мае некалькі відаў кают ад зусім невялікіх да люксаў. У некаторых люксах ёсць  вялікія экраны, якія паказваюць, што адбываецца вакол карабля. На лайнеры ёсць свой аквапарк, казіно і канцэртная зала. Ён можа змясціць больш за 6000 пасажыраў і 2200 членаў экіпажа, а гэта насельніцтва райцэнтра Мёры ў Віцебскай вобласці.

Фота: totallycoolpix

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі