Санкцыі: літоўская мытня не прапусціла запчасткі з БелАЗа

Санкцыі: літоўская мытня не прапусціла запчасткі з БелАЗа

Літоўская мытня не прапусціла праз мяжу у пункце пропуску Медзінінкай запчасткі з БелАЗа. Груз вагой амаль 15 тон на 214 тысяч долараў спрабавалі адправіць у Боснію і Герцагавіну. Мытнікі спаслаліся на тое, што БелАЗ знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, і вярнулі груз назад у Беларусь.

Літоўскія мытнікі нагадваюць, што ў верасні не прапусцілі груз запчастак з БелАЗа, які збіраліся адправіць у Чылі праз Клайпедскі порт.

БелАЗ трапіў пад санкцыі ЕС у чэрвені. У кастрычніку стала вядома пра яго зварот у Савет Еўрасаюза з патрабаваннем выключыць з "чорнага спісу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі