У порце Клайпеды не дапусцілі да перавозкі запчасткі БелАЗаў
БелАЗ таксама трапіў пад санкцыі ЕС / фота ААТ БелАЗ
Мытня Літвы не дапусціла да перавозкі праз Клайпедскі порт груз беларускага прадпрыемства БелАЗ, гаворыцца ў паведамленні літоўскага ведамства.
Такое рашэнне было прынята з-за санкцый, уведзеных ЕС у дачыненні да шэрага беларускіх кампаній і арганізацый.
"Беларуская кампанія спрабавала вывезці ў Чылі 18 кантэйнераў з чатырма запчасткамі для самазвалаў БелАЗ", — распавялі ў літоўскай мытні. Пры гэтым там адзначылі, што беларускія самазвалы выкарыстоўваюцца ў горназдабываючай прамысловасці, але таксама "могуць быць адаптаваныя для іншых мэт".
Цяпер у Літве вырашаюць, што рабіць з грузам.
24 чэрвеня ЕС ухваліў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Пад абмежаванні трапілі нафтаперапрацоўка, экспарт калійных угнаенняў, банкаўская сфера, тытунёвы бізнес і тэхналогіі відэаназірання. Напярэдадні прыняцця гэтага рашэння літоўскі рэсурс 15min.lt пералічыў, якія менавіта прадпрыемствы і кампаніі патрапяць пад абмежаванні. Сярод іх быў і БелАЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.