Санкцыі: расійскія футбольныя клубы адхілены ад еўракубкаў

Санкцыі: расійскія футбольныя клубы адхілены ад еўракубкаў

2 траўня УЕФА агучыў санкцыі супраць расійскага футбола. У сезоне 2022/2023 гадоў футбольныя клубы з Расіі не дапускаюцца да ўдзелу ў еўракубках, а зборная РФ — да выступу ў Лізе нацый. Таксама маладзёжная расійская зборная адхілена ад удзелу ў чэмпіянаце Еўропы да 21 года. Футбольная жаночая зборная Расіі прапусціць і фінальную частку Еўра-2022, і адбор чэмпіянату свету 2023 года.

Заяўка Расіі на правядзенне чэмпіянату Еўропы ў 2028 і 2032 гадах адхілена. Выканкам УЕФА заявіў, што яна "не адпавядае патрабаванням".

ь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі