Санкцыі вымусілі Беларусь перайсці на айчынныя сродкі абароны інфармацыі
Беларусь вымушаная адмовіцца ад імпартных сродкаў абароны інфармацыі / pixabay.com
У Беларусі імпартныя сродкі абароны інфармацыі замяшчаюць айчыннымі ці расійскімі. Пра гэта распавёў дырэктар Навукова-даследчага Інстытута тэхнічнай абароны інфармацыі Аляксандр Горбач.
Прычынай ён назваў санкцыі, уведзеныя супраць мінскага рэжыму.
"Санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да нашай дзяржавы, у пэўнай ступені паўплывалі на магчымасць закупкі замежных сістэм і сродкаў абароны інфармацыі. Тым не менш апошнім часам мы правялі вялікі аб'ём працы, дзякуючы чаму забяспечылі нас нацыянальнымі ці расійскім сродкамі, якія паспяхова выконваюць усе функцыі па абароне інфармацыі", — перадае БЕЛТА словы Горбача.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.