Сапега: сёння важна адрадзіць гістарычны і культурны код беларусаў
23 студзеня госць Еўрарадыё — старшыня Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі кіраўнік Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл Алесь Сапега.
Алесь Сапега 23 студзеня вылецеў з Мінска ў Казахстан — каб перавезці на радзіму для перазахавання парэшткі вядомага беларускага літаратара Змітрака Бядулі. Апроч таго, па вяртанні ў Мінск кіраўнік Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл зоймецца канчатковымі прыгатаваннямі да ўрачыстага адкрыцця дошкі Васілю Быкаву. Пра важнасць вяртання беларусам іх гістарычнай і культурнай спадчыны мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Алесем Сапегам.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя