Сапелка: Аўтара электроннага ліста з абразамі шукалі з мінулай вясны

Былы супрацоўнік адной з юрыдычных кансультацый быў прызнаны вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні ("наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме"). Абразы ў электронных лістах Міхаіл Жардзецкі дасылаў свайму былому калегу і куратару Паўлу Сапелку, які пасля пазбаўлення адвакацкай ліцэнзіі займаецца праваабарончай дзейнасцю. Акрамя нецэнзурных выразаў, ён называў Сапелку "ворагам беларускага народа".



Дагэтуль у судах разглядаліся пераважна справы, калі хтосьці абражаў міліцыянераў. Таму гэтая справа хутчэй выключэнне. Вось што гаворыць у каментары Еўрарадыё Павел Сапелка:



"Гэтаму чалавеку вынеслі пакаранне ў выглядзе штрафа ў памеры 650 тысяч. Параўнайце з тымі штрафамі, якія выносілі па іншых справах. Як тады, калі хтосьці выказаўся на форуме пра міліцыянераў".



Зламысніка міліцыя шукала надзіва доўга — з траўня мінулага года да лютага 2014-га. Прычым Сапелку даводзілася кансультаваць участковага, які раней з падобнымі справамі не сутыкаўся.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі