Сарваныя дахі і паваленыя дрэвы: услед за спякотай прыйшлі дажджы з ветрам
Моцны вецер валіў дрэвы / mchs.gov.by
Услед за спякотай у Беларусь прыйшлі дажджы з навальніцамі і моцным ветрам. Ратавальнікі паведамляюць, што наступствы навальнічнага фронту прыйшлося ліквідаваць у шэрагу раёнаў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Моцны вецер пашкодзіў дахі на адной сельгаспабудове і трох жылых дамах. З-за абарваных ліній электраперадач без святла на час засталіся жыхары 64 населеных пунктаў. Але ўсё адключэнні аператыўна ліквідаваліся, падкрэслілі ў МНС.
Акрамя таго, вецер валіў дрэвы. Было зафіксаваныя 8 такіх выпадкаў — калі дрэвы падалі на праезную частку і прыватныя падворкі. Работнікі МНС стараліся іх максімальна хутка прыбіраць. Пацярпелых няма.
Сёння сіноптыкі таксама прагназуюць дажджы і навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах могуць быць залевы і град з моцным парывістым ветрам. Пры гэтым днём паветра прагрэецца да +29..+ 34°С, у асобных раёнах будзе да + 35..+36 ° С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.