Сасланага ў Магілёў за "абасраных кароў" Русага ўзнагародзілі ганаровай граматай
Былога віцэ-прэм'ера, а цяпер памочніка прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага ўзнагародзілі Ганаровай граматай Савета міністраў. Гэта зацверджана пастановай Саўміна №773 ад 18 лістапада 2019 года.
Чыноўніка ўзнагародзілі "за шматгадовую плённую дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь і рэалізацыю дзяржаўнай
палітыкі".
Між тым, на цяперашнюю пасаду Русы быў сасланы ўвесну пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Шклоўскі раён і пабачыў "абасраных кароў". Перад гэтым Русы займаў пасаду віцэ-прэм'ера. Разам з Русым Лукашэнка саслаў на Магілёўшчыну экс-міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца, якога прызначыў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.