Сасновіч прайграла першы сэт 0:6, але ў выніку выйграла матч

Сасновіч прайграла першы сэт 0:6, але ў выніку выйграла матч

Аляксандра Сасновіч (33-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру WTA ў Сіднеі. Яна перамагла аўстралійку Прысцылу Хон (71) у трох сэтах. Сасновіч прымусіла пахвалявацца сваіх заўзятараў, паколькі прайграла першы сэт 0:6. У другім сэце яна таксама пачала прайграваць, але пасля выправіла сітуацыю і давяла яго да перамогі — 6:3. Рашаючы сэт беларуска таксама выйграла з лікам 6:3.

На турніры Аляксандра Сасновіч пачала выступаць з кваліфікацыі. У першым крузе асноўнай сеткі яна абыграла дзясятую ракетку свету расіянку Дар'ю Касаткіну — 6:1, 6:4.

У 1/4 фіналу раніцай 10 студзеня Сасновіч сустрэнецца з Цімеяй Башчынскі са Швейцарыі (192-е месца ў рэйтынгу).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі