Савет Федэрацыі ўхваліў уключэнне Крыма і Севастопаля ў склад Расіі
За адпаведны закон аб працэдуры далучэння Крыма і Севастопаля прагаласавалі 155 сенатараў. Тых, хто ўстрымаўся і галасаваў супраць, не было.
Дагавор часова прымяняецца з даты падпісання і набывае моц з даты ратыфікацыі, паведамляе ria.ru.
Нагадаем, што 16 сакавіка ў Крыме адбыўся рэферэндум аб статусе аўтаноміі. Паводле звестак яго арганізатараў, больш за 96% удзельнікаў выказаліся за ўваходжанне Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі. Украіна, краіны Еўрасаюза, ЗША і мноства іншых дзяржаваў не прызналі законнасць рэферэндуму.
Расія і Крым 18 сакавіка падпісалі дагавор аб уваходжанні рэспублікі і Севастопаля ў Расію.
19 сакавіка Уладзімір Пуцін унёс на разгляд парламента два дакументы: законапраект аб ратыфікацыі дамовы Расіі і Крыма і праект федэральнага закона аб прыняцці Крыма і ўтварэнні ў складзе РФ новых суб'ектаў — рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль.
Дзяржаўнымі мовамі ў Крыме абвяшчаюцца руская, украінская і крымска-татарская. Мяжа Крыму з Украінай з'яўляецца расійскай дзяржаўнай мяжой.
Фота — ria.ru