Савет Рэспублікі ўхваліў завочныя суды ў Беларусі

Савет Рэспублікі ўхваліў завочныя суды ў Беларусі

Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія робяць магчымымі завочныя суды ў Беларусі — над абвінавачанымі, якія знаходзяцца за мяжой. Раней гэта зрабіла Палата прадстаўнікоў. Далей дакумент трапіць на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі.

Відавочна, што новаўвядзенне накіравана супраць палітэмігрантаў, якія, як лічаць улады РБ, праводзяць "дэструктыўную дзейнасць з-за мяжы". Краіны ЕС на патрабаванне Мінска іх не выдаюць. У такой сітуацыі вырашана судзіць у Беларусі такіх апазіцыянераў завочна.

У Савеце Рэспублікі лічаць, што "замацаванне нарматыўнага прававога рэгулявання спецыяльнай вытворчасці забяспечыць эфектыўную рэалізацыю прынцыпу няўхільнасці адказнасці".

Адвакаты і праваабаронцы лічаць, што завочныя суды парушаюць права чалавека на абарону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі