Сайт Citydog.io сталі блакаваць у Беларусі
У Беларусі пачаліся праблемы з доступам да сайта CityDog.io. Карыстальнікі заўважылі іх увечары ў аўторак. Ніякіх афіцыйных бумаг аб блакаванні рэдакцыя не атрымлівала.
“Мяркуючы па паведамленнях нашых чытачоў, на тэрыторыі Беларусі да CityDog.io пачалі абмяжоўваць доступ. На дадзены момант мы не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў ад дзяржорганаў аб прычыне блакавання. Таму пакуль і ўжываем словы “магчыма” і “з вялікай доляй верагоднасці", — каментуе сітуацыю рэдакцыя выдання.
У карыстальнікаў інтэрнэта ад life:) у браўзэры пры спробе зайсці на CityDog.io з’яўляецца паведамленне, што доступ абмежаваны. У "заглушцы" спасылаюцца на рашэнне Міністэрства інфармацыі.
Citydog.io — сайт, які піша пра гарадское жыццё Мінска, вулічную моду, інтэр'еры кватэр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.