Сайт Каспарава і "Ежедневный журнал" не адчыняюцца і ў Беларусі

З мабільнага інтэрнэту life i velcom не адчыняюцца толькі два сайты, заблакаваныя Раскамнаглядам 13 сакавіка ў Расіі. Гэта сайты kasparov.ru i ej.ru. Замест сайтаў можна пабачыць папярэджанне, што доступ да іх абмежаваны згодна з расійскім заканадаўствам.



Старонкі navalny.livejournal.com i grani.ru адчыняюцца.



Пры гэтым з мабільнага інтэрнэта ад МТС у Беларусі ўсе сайты адчыняюцца.



Нагадаем, як даведалася Еўрарадыё, некаторыя беларускія аператары карыстаюцца каналам расійскага Ростэлеком, які і фільтруе сайты. На пытанне, чаму расійскі аператар прымяняе гэтыя фільтры для транзітнага трафіку ў Беларусь, Еўрарадыё пакуль адказу не атрымала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі