Сайт Каспарава і "Ежедневный журнал" ў Беларусі пачалі адчыняцца

Раней сайты, заблакаваныя Раскамнаглядам ў Расіі, не адчыняліся з мабільнага інтэрнэту life i velcom. Замест сайтаў можна было пабачыць папярэджанне, што доступ да іх абмежаваны згодна з расійскім заканадаўствам.



Як патлумачылі Еўрарадыё, некаторыя беларускія аператары карыстаюцца каналам расійскага Ростэлеком, які і фільтруе сайты.



Пасля гэтага Еўрарадыё напісала два запыты ў Ростэлеком, але ніводнага адказу не атрымала. Праз некаторы час пасля выхаду матэрыялу Еўрарадыё і запытаў да расійскага правайдара, заблакаваныя сайты пачалі адчыняцца ў Беларусі. Відаць, Ростэлеком зняў фільтрацыю транзітнага трафіка для Беларусі.

У Беларусі блакуюць сайты, забароненыя ў Расіі
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі