#СборнаяЗОЖ: ці адмовяцца беларусы ад алкаголю і цыгарэт дзеля пераменаў
У 2020 годзе бюджэт Беларусі атрымаў ад акцызаў на алкаголь і цыгарэты больш за $1 млрд. То бок, дзяржава добра зарабіла на шкодных звычках беларусаў. І гэта зразумела: шмат хто думае адмовіцца ад алкаголю і/ці ад цыгарэт, але зрабіць гэта не так-та проста.
Можа, прага да перамен дапаможа?
Беларускі фонд спартовай салідарнасці запускае кампанію #СборнаяЗОЖ. Каб узяць у ім удзел, трэба развітацца са шкоднымі звычкамі, падпісацца на акаўнты праекта ў Facebook і/ці Instagram — і ўдзельнічаць у стрымах і відэатрэніроўках. Колькасць месцаў у зборнай ЗЛЖ не абмежаваная!
Што дапамагае спартоўцам трымацца здаровага ладу жыцця? Ці курылі яны калі-небудзь, ці ўжываюць алкаголь? Як яны будуць дапамагаць беларусам справіцца са шкоднымі звычкамі? Пра гэта пагаворым з трэнер гандбольнага клуба “Віцязь” Канстанцінам Якаўлевым і стралком Святланай Шчарбацэвіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.