СБУ абясшкодзіла агентаў ФСБ, якія рыхтавалі падпалы гандлёвых цэнтраў у ЕС

У групе было 19 чалавек

У групе было 19 чалавек / t.me/SBUkr/

СБУ заявіла, што разам з Нацыянальнай паліцыяй абясшкодзіла агентурную групу ФСБ, якая рыхтавала падпалы гандлёвых цэнтраў, аўтазаправак, аптэк, рынкаў у ЕС (згадваюцца Польшча і краіны Балтыі) і Украіне.

У выніку спецаперацыі ў розных рэгіёнах Украіны (Івана-Франкоўскай, Днепрапятроўскай, Палтаўскай абласцях і ў Запарожжы) прайшлі затрыманні. Арганізатара і яго памочніка схапілі ў Прыкарпацці. Сцвярджаецца, што ў групе было 19 чалавек. Яна каардынавалася дыстанцыйна супрацоўнікамі расійскай спецслужбы.

За грошы вербаваліся кандыдаты для правядзення падпалаў. Пры гэтым "выкарыстоўваліся асабістыя сувязі ў крымінальных колах". Каб удзельнікі групы змаглі выехаць за мяжу, рыхтаваліся падробленыя дакументы. Стаяла мэта іх легалізавацыі на тэрыторыі Еўрасаюза.

Падпальшчыкі павінны былі зрабіць фота і відэа сваіх акцый і адаслаць у якасці справаздачы, а ФСБ выкарыстала б іх "для падрыхтоўкі спецыяльных інфармацыйных аперацый, накіраваных на разгойдванне грамадска-палітычнай сітуацыі ў Еўрасаюзе".

Падчас праведзеных СБУ і паліцыяй дзясяткаў ператрусаў была знойдзена зброя. Арганізатара і яго памочніка абвінавачваюць у "дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах вайсковага стану" і ў падробцы дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі