СБУ — пра інцыдэнт з самалётам "Белавія": Мы не давалі ўказанняў пра знішчальнік

СБУ — пра інцыдэнт з самалётам "Белавія": Мы не давалі ўказанняў пра знішчальнік

Прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская пракаментавала апублікаваную расшыфроўку перамоваў кіеўскага дыспетчара з пілотам самалёта "Белавія". Па яе словах, спецслужба не давала ўказанняў падняць знішчальнікі, каб спыніць беларускі самалёт.

"Мы ніякіх указанняў наконт знішчальнікаў не давалі і даваць не маглі. Гэта абсурд. У той жа час мы азнаёміліся з расшыфроўкай. Мы не прысутнічалі на перамовах, і я не магу распісвацца за "Украэрарух". Цалкам магчыма, што гэта спрацаваў чалавечы фактар, і гэта выдумка, чалавек перастараўся", — цытуе 112.ua словы Гітлянскай.

Расшыфроўку перамоваў паміж беларускімі лётчыкамі і ўкраінскім авіядыспетчарам апублікавала сёння газета "СБ. Беларусь сегодня". Згодна з ёй, украінскі дыспетчар пагражаў падняць у паветра знішчальнікі, каб развярнуць беларускі самалёт.

Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося 21 кастрычніка. Самалёт кампаніі "Белавія", які ляцеўс з Кіева ў Мінск, вярнулі ў аэрапорт "Жуляны" ў Кіеве. У прэсе паведамлялася, што самалёт вярнулі з-за вядомага блогера і антымайданаўца Армена Марцірасяна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі