СБУ правяла контрдыверсійныя трэніроўкі ў памежных з Беларуссю раёнах
Байцы СБУ падчас вучэнняў / https://www.facebook.com/SecurSerUkraine/
СБУ правяла контрдыверсійныя трэніроўкі ў памежных з Беларуссю раёнах Ровенскай вобласці Украіны. Адпрацоўвалася каардынацыя дзеянняў з Сіламі абароны па нейтралізацыі "дыверсантаў". Удзельнічалі ў вучэннях мясцовыя органы ўлады, вайскоўцы, Нацгвардыя, паліцыя і ратавальнікі.
Паводле легенды вучэнняў, "дыверсанты" ў цывільным адзенні таемна прыйшлі з Беларусі, захапілі будынак гарадской рады ў раённым цэнтры недалёка ад мяжы і ўзялі закладнікаў. Штурм праводзілі байцы спецпадраздзялення "А" СБУ, якія ліквідавалі ўмоўную варожую групу і вызвалілі закладнікаў.
Прэс-служба СБУ адзначае, што "вучэнні праходзілі ва ўмовах максімальна набліжаных да рэальных з прыцягненнем значнай колькасці асабістага складу Сіл абароны, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку беспілотных лятальных апаратаў". Іх мэтай было павышэнне бяспекі ў памежных з Беларуссю раёнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.