Сэлфі на купале сабора і кітаянка, знесеная дрэйфам — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

У Японіі настолькі заклапаціліся настроем сваіх грамадзян, што абавязалі іх ўсміхацца хоць раз на дзень. Такія законы відавочна патрэбныя і нам. Хоць і ў Японіі яны не ўсім падабаюцца…

Пра гэта і не толькі чытайце ў нашым штодзённым аглядзе міжнародных навін.

 

Смяюцца ўсе! І гэта абавязкова

Парламент японскай прэфектуры Ямагата прыняў пастанову, якая абавязвае жыхароў смяяцца хоць бы раз на дзень для ўмацавання здароўя, піша японская газета The Asahi Shimbu. Таксама там утрымліваецца заклік да працадаўцаў "ствараць на працоўным месцы атмасферу, напоўненую смехам".

Аўтары закона спаслаліся на даследаванне медыцынскага факультэта Універсітэта Ямагата, якое паказала, што людзі, якія смяюцца часцей, маюць нізкую рызыку ранняй смерці.

Мясцовы парламент таксама абвясціў восьмае чысло кожнага месяца "днём, калі жыхары могуць умацоўваць здароўе з дапамогай смеху". Зрэшты, некаторыя дэпутаты прэфектурнага сходу раскрытыкавалі пастанову. У прыватнасці, Сатору Ісігура заявіў, што "нельга ўшчамляць правы тых, каму цяжка смяяцца з-за хваробы або па іншых прычынах".

 

Што бензін, што алей

Выданне Beijing News паведамляе, што найбуйнейшая дзяржаўная збожжавая кампанія Кітая Sinograin перавозіла раслінны алей у цыстэрнах, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі вугальнага паліва. Іх перад гэтым нават не прамывалі.

Сітуацыя выклікала вялікі рэзананс у кітайскім грамадстве. Паводле інфармацыі журналістаў, вытворцы расліннага алею пра ўсё ведалі, але заплюшчвалі вочы праз адсутнасць юрыдычна абавязковых правілаў, якія б забаранялі такія перавозкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі