Сельская гаспадарка ў плюсе: вытворчасць вырасла на 4,9%

bobr.by
bobr.by

Паводле звестак Белстата, у студзені — верасні 2020 года беларуская сельская гаспадарка вырабіла прадукцыі на 16,7 млрд рублёў. Гэта на 4,9% больш, чым за дзевяць месяцаў мінулага года.

Гэта здарылася дзякуючы ўраджайнаму году. На такім фоне па выніках студзеня — ліпеня скарацілася колькасць стратных сельгасарганізацый.

Жывёлы і птушкі было вырашчана 1,4 млн тон, што на 4,6% больш, чым у студзені — верасні мінулага года. На 5,2% павялічылася вытворчасць малака і дасягнула 5,9 млн тон. А вось пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях зменшылася на 0,2% і на 1 кастрычніка склала 4,2 млн галоў.

Уборка ўраджаю завяршаецца

Белстат таксама паведамляе, што ў краіне амаль завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы. Збожжа намалочана 7,9 млн тон, што на 21,7% больш, чым на 1 кастрычніка мінулага года. Сярэдняя ўраджайнасць дасягнула 36,7 цэнтнера з аднаго гектара. Летась гэты паказчык складаў 31,1 цэнтнера на гектар.

А яшчэ такія навіны: бульба да пачатку кастрычніка прыбрана з 68,9% плошчаў — накапана 493,4 тыс. тон. Уборка цукровых буракоў прайшла на 26,6% плошчаў. Атрымалася 940,3 тыс. тон. Гародніна сабрана на 59,4% плошчаў. Яе вытворчасць склала 69,9 тыс. тон.

Нарыхтоўка кармоў таксама выглядае больш паспяховай, чым летась. На 1 кастрычніка сельскагаспадарчыя арганізацыі нарыхтавалі 11,2 млн тон кармоў. Гэта на 15,1% больш, чым год таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі