Семярых украінцаў у Беларусі падазраюць у шпіянажы

Украінец Павел Купрыенка, асуджаны за "шпіянаж" / gp.by
Украінец Павел Купрыенка, асуджаны за "шпіянаж" / gp.by

У Беларусі семярых украінцаў затрымалі па падазрэнні ў шпіянажы. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту liga.net расказаў амбасадар Украіны ў Мінску Ігар Кізім.

"Цяпер у нас ёсць сем чалавек, арыштаваных за шпіянаж. Сваякі і мы стараемся неяк да іх дабрацца. Але калі ўзялося КДБ, то не пускаюць нават консула і прызначаюць свайго адваката, які нічога не кажа", — гаворыць дыпламат.

Як распавядала Еўрарадыё, 9 сакавіка ў Гомелі быў вынесены прысуд "за шпіянаж". Украінскага прадпрымальніка Паўла Купрыенку асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ягоны "саўдзельнік", беларускі грамадзянін Тарас Мачынскі (украінец паводле нараджэння), быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі