У Гомелі асудзілі "за шпіянаж" украінца і двух беларусаў

Павел Купрыенка на судзе / gp.by
Павел Купрыенка на судзе / gp.by

9 сакавіка Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе аб "шпіянажы", па якой праходзілі грамадзянін Украіны і двое грамадзян Беларусі, піша "Гомельская праўда". Суд над імі пачаўся 14 лютага.

Украінца Паўла Купрыенку суд прызнаў вінаватым у агентурнай дзейнасці. Яго асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

41-гадовы грамадзянін Беларусі Тарас Мачынскі прызнаны вінаватым у здрадзе дзяржаве. Яму прысудзілі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. (Дарэчы, Мачынскі — украінец паводле нараджэння, грамадзянства Беларусі ён атрымаў у 2010 годзе.)

32-гадовы беларус Дзмітрый Салавянчык прызнаны вінаватым у загадзя не абяцаным укрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства. Яго аштрафавалі на 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў).

Згодна з афіцыйнай версіяй, украінскі прадпрымальнік Купрыенка, які шэсць гадоў пражываў у Беларусі, быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі і прыехаў у Беларусь з дакументамі з подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны Кірыла Буданава. Сярод іх нібыта быў і раздрукаваны спіс заданняў ад ГУР з 30 пунктаў.

Паведамлялася, быццам Купрыенка завербаваў грамадзян Беларусі, каб яны перадавалі яму звесткі пра перамяшчэнні і колькасць вайсковай тэхнікі ў Гомельскай вобласці, а таксама пра настроі вайскоўцаў.

У Гомелі асудзілі "за шпіянаж" украінца і двух беларусаў
У Гомелі асудзілі "за шпіянаж" украінца і двух беларусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі