Сенат ЕГУ патрабуе адстаўкі рэктара Міхайлава
Выкладчыкі ўніверсітэта таксама выступілі з лістом у падтрымку звольненага старшыні Сената Паўла Церашковіча.
“Сёння адбылося паседжанне Сената. На ім было прынята рашэнне выказаць вотум недаверу кіраўніцтву ЕГУ і выступіць з патрабаваннем адстаўкі рэктара Міхайлава”, — расказаў Еўрарадыё сябра Сената Андрэй Лаўрухін.
Выкладчыкі таксама выступілі з лістом у падтрымку старшыні Сената Паўла Церашковіча, кантракт з якім быў разарваны ўчора, 5 лютага.
Падрабязнасці падзей, а таксама тэксты заяваў выкладчыкаў ЕГУ неўзабаве на нашым сайце.