Сенатары Макейн і Ліберман: У санкцыях трэба ісці далей

Сенатар Макейн не пагадзіўся выказаць журналістам сваё меркаванне наконт "беларускай палітыкі" Грыбаўскайтэ. На пытанне, ці з'яўляецца пазіцыя Літвы занадта мяккай, Макейн сказаў: "Усе мы выступаем за больш моцныя захады адносна Беларусі, але я не магу крытыкаваць палітыку ўрада і прэзідэнта, абраных шляхам свабодных выбараў".

Сенатар мяркуе, што ЗША возьме на сябе лідарства "ў забеспячэнні санкцый у адносінах да дыктатуры і карумпаванага рэжыму Мінска".

"Мы вельмі цэнім тыя крокі, якія зрабіў ЕС у пытанні візавых санкцый, аднак мы мяркуем, што трэба ісці далей і выкарыстоўваць эканамічныя, энергетычныя рычыгі", — падтрымаў Макейна ягоны калега Ліберман, перадае DELFI.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі