Сенатары ўхвалілі закон аб амністыі

Сенатары ўхвалілі закон аб амністыі

28 чэрвеня Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў законапраект аб амністыі, інфармуе БЕЛТА. Раніцай у пятніцу яго адразу ў двух чытаннях падтрымалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (104 — "за", "супраць" не было). Амністыя праводзіцца з нагоды 75-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Па словах міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева, амністыя закране каля 6 тысяч чалавек, асуджаных за нецяжкія злачынствы. З іх каля 2 тысяч чалавек вызваляць з месцаў пазбаўлення волі.

Высветлілася, што ў законе аб амністыі няма сродкаў на вяртанне зняволеных у грамадства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі