Сэр Пол Макартні сыграў рэдкую песню The Beatles (відэа)

Такі падарунак музыка зрабіў прыхільнікам на канцэрце ў бразільскім горадзе Бэлу-Арэзонтэ. Свой выступ Макартні пачаў песняй “Eight Days a Week”, напісанай больш за 40 гадоў таму. The Beatles выконвалі гэтую кампазіцыю толькі аднойчы.

У 1965 годзе песня была выпушчаная сінглам у ЗША, а ў снежні таго ж года з’явілася на альбоме "Beatles for Sale". Таксама на бразільскім канцэрце можна было пачуць песні праекту Wings "What the Man Said" і "Hi Hi Hi" і бітлоўскую "We Can Work at Out".

Фота: www.theq.fm
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі