"Шахцёр" перамог "Гомель" і замацаваўся на трэцім месцы (відэа)

Ключавой гульнёй сённяшняга дня быў матч “Шахцёр” — “Гомель”. Нягледзячы на асцярогі, гамяльчане не прынеслі гарнякам ніякіх праблем: гаспадары пераканаўча выйгралі з лікам 3:0, прычым Аляксей Рыас адзначыўся ў гэтай гульні дублем. Такім чынам, “Шахцёр” з 48 ачкамі замацаваўся на трэцім месцы. Зрэшты, гэта пакуль не гарантуе яму “бронзы”: за астатнія два туры яго можа “дастаць” жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, якое пакуль мае 43 ачкі.

Таксама сёння згулялі каманды з ніжняй паловы турнірнай табліцы: “Белшына” адолела брэсцкае “Дынама” (2:1), а “Дняпро” прайграла “Мінску” (0:2).

У нядзелю, 9 лістапада, 30-ты тур завершыцца наступнымі матчамі: “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Мінск), “Нёман” — “Слуцк”, БАТЭ — “Нафтан”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі