“Шал, кет!”: ці стануць гэтыя словы сігналам Лукашэнку?
Адпачатку выключна эканамічныя, пратэсты ў Казахстане хутка набылі палітычнае гучанне. І адным з галоўных палітычных патрабаванняў пратэстоўцаў стала патрабаванне зыходу з палітычнай сцэны “лідара нацыі” Назарбаева. “Стары, сыходзь!” — патрабуюць людзі на вуліцах. Вось вам і транзіт улады “па-назарбаеўску”, на які з цікавасцю і зайздрасцю паглядаў Лукашэнка.
Ці паўплываюць падзеі ў Казахстане на беларускую канстытуцыйную рэформу? Якое дачыненне падзеі ў Казахстане маюць да “беларускага парадку дня” Захаду? Ці адцягнуць казахскія пратэсты ўвагу Масквы ад Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітолаг, аналітык Усходнееўрапейскага стратэгічнага форуму, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Котаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.