Шайгу пацвердзіў інфармацыю брытанскай разведкі: вучэнні "Захад" адмяняюцца

Расійскія вайскоўцы на фронце / ria.ru

Расійскія вайскоўцы на фронце / ria.ru

Вайсковыя вучэнні "Захад-2023" адмяняюцца. Пра гэта 4 верасня заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Беларусь і Расія праводзілі гэтыя вучэнні раз на два гады. У 2021-м яны сталі найбуйнейшымі на постсавецкай прасторы за апошнія трыццаць гадоў.

Тыдзень таму брытанская разведка паведаміла пра тое, што Расія, верагодна, адмовілася ад правядзення стратэгічных вучэнняў "Захад-2023". Выказвалася меркаванне, што ў расіян проста не хапае войскаў і тэхнікі. Цяпер Шайгу пацвердзіў разведданыя брытанцаў. Ён няўдала паспрабаваў пажартаваць: "У гэтым годзе ў нас вучэнні на Украіне".

Дарэчы, гаворачы пра знішчаную ўкраінскую бронетэхніку за суткі ў раёне Рабоціна і Бахмута, Сяргей Шайгу прадэманстраваў свае веды ў матэматыцы: 6+6 = ...11. Не дзіўна, што штодзённым зводкам Мінабароны РФ не вераць нават расійскія вайскоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі